Балсанару выйграў прэзідэнцкія выбары ў Бразіліі

У Бразіліі завяршыўся другі тур выбараў прэзідэнта. Жаір Балсанару набірае каля 56 працэнтаў галасоў, яго супернік Фернанду Адад — 44 працэнты.

 Жаір Балсанару

Ультраправы кандыдат Жаір Балсанару выйграў другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Бразіліі, паведаміў у панядзелак, 29 кастрычніка, Вярхоўны выбарчы суд краіны.

Па выніках падліку амаль 100 працэнтаў галасоў Балсанару набірае 55,13 працэнты, яго супернік, кандыдат ад левай Партыі працаўнікоў Фернанду Адад — 44,87 працэнта. Канчатковыя вынікі стануць вядомыя пазней.

"Мы зменім лёс Бразіліі разам", — абвясціў у той жа дзень Балсанару.

Чытайце таксама:

Жырыноўскі з тропікаў





Падчас перадвыбарчай кампаніі ён пазіцыянаваў сябе як антысістэмны пратэстны кандыдат, выкарыстаў гамафобную і расісцкую перадвыбарчую рыторыку, а таксама выступаў за вяртанне смяротнага пакарання.

Паводле www.dw.com 



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: