«Бандэра прыйдзе, парадак навядзе» — у Кіеве пікетавалі пасольства Польшчы праз гістарычныя пытанні

У панядзелак 5 лютага пад пасольствам Польшчы ў Кіеве актывісты правялі акцыю пратэсту супраць новага законапраекту пра Інстытут нацыянальнай памяці ў Польшчы, які прадугледжвае адказнасць за «злачынствы ўкраінскіх нацыяналістаў». Закон умоўна ўжо атрымаў назву — «антыбандэраўскі».
Пад будынкам сабралася каля 60 чалавек. Пры сабе яны мелі расцяжкі ды сцягі, спявалі нацыянальны гімн, гвалту не чынілі, перадае ТСН.

Нагадаем, што згодна новаму закону пра Інстытут нацыянальнай памяці, «няслушная трактоўка» падзеяў Другой Сусветнай, якая не адпавядае бачанню польскіх парламентарыяў, можа абярнуцца для «вінаватых» штрафамі альбо нават турэмнымі тэрмінамі.


У сувязі з гэтым сваю заклапочанасць выказалі найперш афіцыйныя асобы Украіны ды Ізраілю. Яўрэяў не задавальняе тое, што праз закон палякі фактычна адмаўляюць свой саўдзел у Халакосце. Украінцаў жа турбуе адназначная дэманізацыя палякамі чальцоў АУН ды УПА.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: