Баскетбаліст ЛеБрон Джэймс — Трампу: ты звольнены!

Злучаныя Штаты пачынаюць святкаваць перамогу Джо Байдэна.

Форвард «Лэйкерз» і адзін з найлепшых баскетбалістаў свету ЛеБрон Джэймс падзяліўся меркаваннем аб перамозе 77-гадовага Джо Байдэна на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША.

Баскетбаліст апублікаваў малюнак з Дональдам Трампам. «Ты звольнены», — падпісаў у Твітэры фота ЛеБрон, піша «Прэсбол».

Нагадаем, што Джо Байдэн сёння перамог ў Пенсільваніі і тым самым набраў 270 галасоў выбаршчыкаў, неабходных для абрання прэзідэнтам ЗША. Цяпер у яго 284 галасы, што робіць яго недасягальным для рэспубліканца Дональда Трампа.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: