Беларусь можа займець іранскую нафту

Іран гатовы весці перамовы з Беларуссю па пытанні пастаўкі нафты, заявіў амбасадар Ірану ў Мінску Саід Яры.
«Мы цалкам гатовыя весці перамовы з беларускім бокам і прадаваць ёй нафту. Але гэта чыста камерцыйны пытанне», — сказаў Яры ў інтэрв'ю агенцтву «Інтэрфакс-Захад».

Дыпламат адзначыў, што як адзін з буйнейшых пастаўшчыкоў нафты ў свеце Іран заўсёды шукае магчымасці для яе продажаў: «Беларусь з'яўляецца патэнцыйным пакупніком. Тым больш, яна ўжо купляла нафту з Ірану». Так, Іран паставіў у Беларусь у 2017 годзе дзве партыі нафты: адна пбыла абʼёмам 600 тыс. барэляў, другая – 800 тыс. барэляў.

Як паведамлялася, з пачатку года асноўныя расійскія нафтавыя кампаніі не пастаўляюць нафту на беларускія НПЗ з-за адсутнасці дамоўленасці па цане. Беларускія ўлады паведамілі, што прапановы аб імпарце нафты яны накіравалі краінам Балтыі, Польшчы, Украіны, Казахстану і Азербайджану. Акрамя таго, па словах кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, перамовы аб пастаўках нафты вядуцца таксама з ЗША, Саудаўскай Аравіяй і ААЭ.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: