Беларусь у 2021-м: прагнозы замежных медыя

Якую будучыню прагназуюць Беларусі замежныя СМІ?
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева


«Беларусь з’яўляецца партызанскай краінай, і пасля заканчэння масавых акцый пратэстаў у рэспубліцы адбудзецца пераход да другога этапу пратэстных рухаў. Пераход да другога этапу будзе адбывацца ў цяжкіх умовах, аднак грамадзяне Беларусі ўжо не спыняцца, і фактычна ў краіне ўжо ідзе стварэнне другой, падпольнай дзяржавы».
Украина.ру (Расія)

«Хутчэй за ўсё, у наступным, 2021 годзе намінальны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка яшчэ зможа захаваць уладу, аднак ужо ў 2022-м яго не будзе. Вясной будзе агучана дата правядзення новых выбараў, а таксама з’явіцца канчатковае рашэнне па канстытуцыйнай рэформе. На жаль, на сённяшні дзень немагчыма прагназаваць больш, чым тры месяцы».
Replyua.net (Украіна)

«У любым выпадку, сітуацыя паступова разгортваецца такім чынам, што Расія і ЕС хутка могуць стаць у Беларусі супернікамі — як адбылося падчас падзеяў ва Украіне ў 2014 годзе. Першы варыянт: эканоміка Беларусі можа аказацца ў глыбокім крызісе, ад якога яе пазней ўратуе Масква — патрабуючы наўзамен больш шчыльнага супрацоўніцтва і права на будаўніцтва ваенных баз. Другі варыянт: народ можа выйсці на вуліцы, размахваючы сцягамі ЕС, і Еўрасаюзу прыйдзецца адысці ад сваёй пасіўнай лініі. Адказам Расіі стала б ўзмацненне жорсткасці на адрас беларускай апазіцыі. Трэці варыянт развіцця падзей: пераемнікам Лукашэнка можа стаць чалавек, перамозе якога будуць вельмі рады ў Бруселі. Расіі пераемнік не спадабаецца».
Helsingin Sanomat (Фінляндыя)

«Верагодна, Лукашэнка застанецца на сваёй пасадзе, намінальна дэлегаваўшы частку паўнамоцтваў Усебеларускаму Сходу, куды будуць адбірацца толькі правераныя і лаяльныя людзі. Пры такім раскладзе цалкам магчыма стварыць і нейкую аддушыну для апазіцыі ў парламенце, бо Усебеларускі Сход будзе блакаваць любыя нязручныя ініцыятывы. Вядома, гэта стварае рызыку новай хваляй пратэстнай актыўнасці і далейшымі ўскладненнямі ў адносінах з Захадам. Разам з тым вопыт апошніх месяцаў паказаў, што ні на Захадзе, ні на Усходзе цяпер не гатовыя ісці на павышэнне ставак у Беларусі. Таму шанцы на паспяховае ажыццяўленне гэтай дзіўнай рэформы зусім не нулявыя».
Рубалтик (Латвія)

«Існуюць пэўныя асцярогі наконт таго, што пасля прыходу Байдэна да ўлады ў ЗША Захад можа больш актыўна ўмяшацца ў падзеі ў Беларусі, таму і Крэмль будзе спяшацца. Так, нядаўна сакратар украінскага Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў выказаў занепакоенасць, што Расія ўвядзе ў Беларусь яшчэ больш шматлікі ваенны кантынгент, тым самым ускладніўшы сітуацыю не толькі ў гэтай краіне, але і паставіўшы пад пагрозу Украіну».
Jutarnji list (Харватыя)

«Калі гаварыць з пазіцый рэалізму, то ў бліжэйшы год нам варта захоўваць асцярожнасць. Не трэба занадта спадзявацца на чаканні апазіцыі наконт хуткага краху рэжыму. Хутчэй за ўсё (і да гэтага цяпер рыхтуецца большасць дзяржаў нашага рэгіёна) мы станем сведкамі працяглай пазіцыйнай вайны. Сёй-той у Беларусі нават кажа пра тое, што калі рэпрэсіі і жорсткасць набудуць сталы характар, залежнасць беларускага рэжыму ад сілавых структур так ўзрасце, што ён будзе вымушаны аддаць ім дзяржаву. Пры садзейнічанні Расіі яны (сілавікі), проста пазбавяцца ад Лукашэнкі і абяруць са сваіх шэрагаў каго-небудзь іншага».
iROZHLAS (Чэхія)

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: