Беларус выйшаў на Красную плошчу ў Маскве з плакатам супраць Лукашэнкі — заўтра яго будуць судзіць

На Краснай плошчы ў Маскве ўдзень 21 верасня затрымалі грамадзяніна Беларусі Дзмітрыя Голубева, які разгарнуў плакат з надпісам «Хопіць карміць рэжым Лукашэнкі».


Плакат быў аформлены ў чырвона-белую расфарбоўку, а ўнізе Голубеў надрукаваў QR-код, па якім можна перайсці на петыцыю супраць улады ў Беларусі, піша «Наша Ніва» са спасылкай на «ОВД-Инфо».

Пасля затрымання Голубева даставілі ў аддзел паліцыі. На яго склалі пратакол па артыкуле аб удзеле ў няўзгодненай акцыі (ч. 5 арт. 20.2 КаАП Расіі). Неўзабаве Голубева адпусцілі з абавязальніцтвам з’явіцца на суд 23 верасня.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: