Беларускае пытанне падтрымае Брусель?

Беларусы ў замежжы працягваюць акцыі салідарнасці.
Пікет у Вільні

Пікет у Вільні

У гэтую пятніцу 10 ліпеня у Літве ў Вільні адбыўся чарговы пікет за палітвязняў. Гэтая акцыя праходзіла штопятніцу, але гэтым разам мела надзвычайны палітычны характар – быў падпісаны зварот аб беларускім пытанні. У панядзелак міністр замежных справаў Літвы мае разгледзець гэтае беларускае пытанне, а менавіта вырашыць, чым Еўропа можа адказаць на незаконныя затрыманні прэтэндэнтаў на кандыдатаў у прэзідэнства.



Таксама прадстаўнікі Літвы ў Еўрапарламенце абмяркоўваюць сітуацыю ў Беларусі і разглядаюць магчымасці паўплываць на нашую справу. Нам застаецца спадзявацца, што Еўропа зможа накласці санкцыі на дзеянні афіцыйных уладаў Мінска.

Фота Вікторыі Андруковіч

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: