Беларуская апазіцыя ўключана ў шорт-ліст прэміі Сахарава «За свабоду думкі»

У канчатковы спіс, акрамя беларускай апазіцыі, увайшлі архіепіскап іракскага горада Масул Наджыб Міхаэль Муса, а таксама група экалагічных актывістаў з Гандураса.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Дэпутаты камітэтаў Еўрапейскага парламента па замежных справах і развіццю сумесным галасаваннем вызначылі шорт-ліст прэміі "За свабоду думкі" імя Андрэя Сахарава за 2020 год. Пра гэта паведаміла ў панядзелак, 12 кастрычніка, прэс-служба Еўрапарламента.

Як адзначаецца ў дакуменце, у канчатковы спіс намінантаў увайшлі: "Дэмакратычная апазіцыя Беларусі, прадстаўленая Каардынацыйнай радай, ініцыятывай адважных жанчын, а таксама палітыкамі і дзеячамі грамадзянскай супольнасці", архіепіскап іракскага горада Масул Наджыб Міхаэль Муса, а таксама група экалагічных актывістаў з Гандураса.

Лаўрэата прэміі "За свабоду думкі", якая ўручаецца  штогод, 22 кастрычніка абярэ прэзідыум Еўрапарламента, у які ўваходзяць спікер і старшыня кожнай з сямі фракцый. Цырымонія ўручэння пройдзе ў Страсбургу 16 снежня.

Прэмія "За свабоду думкі", названая ў гонар савецкага фізіка і праваабаронцы Андрэя Сахарава, была заснавана ў Еўрапейскім парламенце ў 1988 годзе, яе прысуджаюць людзям або грамадскім арганізацыям, якія вызначыліся ў справе абароны правоў чалавека і асноўных свабодаў. Памер прэміі складае 50 тысяч еўра. У 2018 годзе лаўрэатам прэміі стаў ўкраінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў, які ў той час знаходзіўся ў расійскай турме. У 2019 годзе ёй быў уганараваны кітайска-уйгурскі эканаміст і праваабаронца Ільхам Тохці, які адбывае пажыццёвае зняволенне.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: