Беларускіх памежнікаў нібы не існуе. У Літве за 13 гадзін затрымалі 216 мігрантаў

Паводле прагнозаў літоўскіх памежнікаў, калі паток не зменшыцца, да канца гэтага дня затрымаюць 300-400 чалавек.


У нядзелю, 1 жніўня, мяжу Літвы перайшла рэкордная колькасць нелегальных мігрантаў, піша zerkalo.io са спасылкай на Delfi.

Нелегальныя мігранты з Беларусі ідуць вялікімі групамі — з паўночы да 13.00 нядзелі літоўскія памежнікі затрымалі 216 нелегальных мігрантаў.

Прадстаўнік Службы аховы дзяржмяжы Гедрус Мішуціс у нядзелю заявіў, што ніякай сістэмы не засталося — калі раней нелегалы звычайна пераходзілі мяжу ўначы і там, дзе няма відэакамер, то цяпер яны ідуць праз усе ўчасткі і ў любы час сутак.

Нагадаем, у суботу былі затрыманыя 144 мігранты, якія нелегальна трапілі ў Літву з тэрыторыі Беларусі, днём раней на мяжы былі затрыманыя 117 нелегальных мігрантаў. Больш за ўсё замежнікаў, якія незаконна перасеклі мяжу, было затрымана 27 ліпеня — 171 чалавек.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: