Беларускія і ўкраінскія пенсіянеры ў Літве змогуць бясплатна лекавацца

Беларускіх і ўкраінскіх пенсіянераў, якія стала жывуць у Літве, прапануюць з наступнага года лекаваць бясплатна, нават калі яны ніколі не плацілі падатак на абавязковае страхаванне здароўя, паведамляе Еўрарадыё.
businessman.ru

businessman.ru

Паводле Delfi, іх здароўе могуць застрахаваць за дзяржаўны кошт, як і гэта робяць з літоўскімі пенсіянерамі.

У Сейме Літвы такія папраўкі да закона аб страхаванні здароўя падтрымаў камітэт бюджэту і фінансаў. Калі іх прымуць, давядзецца прадугледзіць у бюджэце дадатковыя 690 тысяч еўра.

Цяпер у Літве жывуць каля 2 тысяч беларусаў і ўкраінцаў пенсійнага веку. У 1999 годзе была ратыфікаваная дамова з Беларуссю, паводле якой беларускія грамадзяне пенсійнага веку павінны быць застрахаваныя ў Літве абавязковым страхаваннем здароўя. З Украінай такую дамову ратыфікавалі ў 2001 годзе. Але цяперашні закон аб страхаванні не прадугледжвае гэтага.

Папраўкі могуць быць актуальнымі, бо ў Літву прыбывае ўсё болей украінцаў і беларусаў, у тым ліку лекараў, якіх запрашаюць туды на працу. Многія перавозяць за сабой сем’і, бацькоў-пенсіянераў і яны не могуць бясплатна атрымліваць медыцынскую дапамогу.

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!