Беларусы 102 краін падалі петыцыю на Лукашэнку ў суд у Гаазе

Больш за 37 тысяч беларусаў і прадстаўнікоў іншых народаў з 102 краін свету выступілі з петыцыяй у Міжнародны крымінальны суд у Гаазе, каб прыцягнуць Аляксандра Лукашэнку да адказнасці за «захоп улады» і «злачынствы супраць чалавечнасці», перадае Радыё Свабода.
Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Таронта, Канада, 30 жніўня 2020

Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Таронта, Канада, 30 жніўня 2020

Петыцыя была ініцыяваная 1 верасня 2020 года дзвюма арганізацыямі беларусаў у Канадзе: Беларускім канадскім альянсам (Belarusian Canadian Alliance) і Ініцыятывай беларусаў Таронта «Васількі» (Vasilki Initiative of Belarusians in Toronto).

«Зварот быў створаны як адказ на захоп улады ў Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам шляхам фальсіфікацыі выбараў 9 жніўня 2020 г., жорсткага здушэння мірных пратэстаў, у тым ліку з ужываннем зброі і масавых рэпрэсій супраць беларусаў», — гаворыцца ў прэс-рэлізе з нагоды петыцыі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: