Беларусы Амерыкі выказваюць салідарнасць з палітвязнямі Беларусі

На працягу апошняга часу па ЗША пракацілася хваля мітынгаў у падтрымку палітычных вязняў на Беларусі. Не амінула гэтая хваля і горад братэрскай любові — Філадэльфію.
У суботу, 15 траўня, неабыякавыя беларусы Філадэльфіі сустрэліся, каб выказаць сваю нязгоду з незаконнымі затрыманнямі. Вельмі сімвалічна і зусім невыпадкова было абрана месца мітынга - скульптура ,,Свабоды'',якая знаходзіцца на скрыжаванні Шаснаццатай і Віннай вуліц. Шматлікія крытыкі называюць "Свабоду" сімвалам барацьбы сучаснага чалавека за свае ідэалы і перакананні. У пустуючай нішы вызваленай бронзавай фігуры ёсць надпіс "Стой тут". Такім чынам скульптар прапануе кожнаму жадаючаму пастаяць у ўтварылася пустаце і стаць на некалькі імгненняў часткай кампазіцыі. А, выйшаўшы з нішы, яшчэ раз усвядоміць, як каштоўная свабода.


Удзельнікі мітынгу маюць надзею, што і невінаватыя барацьбіты з дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі, змагары за незалежнасць і светлую будучыню Беларусі, так сама хутка апынуцца на свободзе.


Нам, беларусам Амерыкі, важна выказаць сваю салідарнасць і падтрымку ўсім тым, хто цяпер не шкадуючы сіл і здароўя змагаецца з дыктатарскім рэжымам. Слава беларускім героям, які трымаюць бел-чырвона-белы сцяг вольнасці.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: