Беларусы Бостана правялі «Чарнобыльскі шлях» і ўзнялі пытанне бяспекі АЭС у Астраўцы

У суботу, 24 красавіка, беларусы Бостана правялі акцыю памяці 35-ай гадавіны аварыі на Чарнабыльскай АЭС і ўзнялі пытанне бяспекі Астравецкай АЭС перад сусветнай грамадскасцю.
Беларусы Бостана ў рэспіратарах і ахоўных касцюмах каля Капітолія штата Масачусэтс на фоне гіганцкага трохметровага знака радыеактыўнасці. Фота даслана ўдзельнікамі акцыі


Беларусы Бостана ў рэспіратарах і ахоўных касцюмах каля Капітолія штата Масачусэтс на фоне гіганцкага трохметровага знака радыеактыўнасці. Фота даслана ўдзельнікамі акцыі

Беларусы сабраліся каля Капітолія штата Массачусэтс і ўшанавалі хвілінай маўчання ахвяр Чарнобыльскай трагедыі. На фоне велізарнага трохметровага знака радыеактыўнасці пад трывожныя гукі лічыльніка Гейгера прадстаўнікі беларускай дыяспары ў рэспіратарах і абаронных касцюмах распавялі свае гісторыі трагедыі, перажытыя 35 гадоў таму:

«Вакол мяне не было аніводнага чалавека, які б не пацярпеў ад гэтай трагедыі: страцілі члена сям'і або знаёмага з-за вострай прамянёвай хваробы, альбо хваробы, звязанай з радыёактыўным забруджваннем. Але, напэўна, самае галоўнае: абсалютна ўсё жылі ў страху і няўпэўненасці — у наступныя месяцы, гады і дзесяцігоддзі».

Чытанне эмацыйных урыўкаў з твора Святланы Алексіевіч «Чарнабыльская малітва». Фота даслана ўдзельнікамі акцыі


Чытанне эмацыйных урыўкаў з твора Святланы Алексіевіч «Чарнабыльская малітва». Фота даслана ўдзельнікамі акцыі

Да беларусаў далучыліся прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары, каб выказаць сваю салідарнасць. Удзельнікі акцый нагадалі амерыканцам, што для радыеактыўных ападкаў няма межаў і наступствы такіх катастрофаў уплываюць на здароўе кожнага чалавека. Менавіта таму запуск Астравецкай АЭС ва ўмовах глыбокага палітычнага крызісу ў Беларусі і непразрыстасці пратаколаў бяспекі станцыі тычыцца ўсіх. Гучалі заклікі ўзмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі з мэтай правядзення свабодных і справядлівых выбараў і патрабавання міжнароднага кантролю за бяспекай Беларускай атамнай электрастанцыі.

Беларусы Бостана ў рэспіратарах і ахоўных касцюмах каля Капітолія штата Масачусэтс на фоне гіганцкага трохметровага знака радыеактыўнасці. Фота даслана ўдзельнікамі акцыі


Беларусы Бостана ў рэспіратарах і ахоўных касцюмах каля Капітолія штата Масачусэтс на фоне гіганцкага трохметровага знака радыеактыўнасці. Фота даслана ўдзельнікамі акцыі

Пасля прачытання эмацыйных урыўкаў з твора Святланы Алексіевіч «Чарнабыльская малітва» ўдзельнікі акцыі зладзілі свой «Чарнобыльскі шлях» — марш да памятнага знака, усталяванага ўкраінскай дыяспарай на 5 гадавіну Чарнабыльскай катастрофы. Там жа прайшла вулічная выстава прац мастакоў і фатографаў на чарнобыльскую тэматыку, дзе да кожнай працы была падабраная цытата з «Чарнобыльскай малітвы».

Беларусы Бостана ў рэспіратарах і ахоўных касцюмах каля Капітолія штата Масачусэтс на фоне гіганцкага трохметровага знака радыеактыўнасці. Фота даслана ўдзельнікамі акцыі


Беларусы Бостана ў рэспіратарах і ахоўных касцюмах каля Капітолія штата Масачусэтс на фоне гіганцкага трохметровага знака радыеактыўнасці. Фота даслана ўдзельнікамі акцыі

Напрыканцы ўдзельнікі акцыі прапанавалі ўсім наведвальнікам парка паўдзельнічаць у перфомансе «Ліквідацыя»: любы мог зняць паветраны шарык з вялізнай істаляцыі знака радыёактыўнасці і падумаць, як бы ён мог дапамагчы ў ліквідацыі наступстваў ядзерных катастроф і прадухіленні такіх трагедый у будучыні.

Фота даслана ўдзельнікамі акцыі


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: