Беларусы Бостану паўдзельнічалі ў велабегу на знак салідарнасці з палітвязнямі

На выходных беларусы Бостану далучыліся да ініцыятывы Фонду спартыўнай салідарнасці і праехалі дабрачынны велапрабег #MARATHONFORFREEDOM у знак салідарнасці з палітычнымі зняволенымі.
Удзельнікі акцыі праехалі амаль 17 км па знакавых мясцінах Бостану і Кембрыджу, зазірнулі ў Гарвардскі
 ўніверсітэт і МІТ. Усе сродкі, якія сабралі пры рэгістрацыі, фонд пералічыць пацярпелым спартсменам і сем'ям палітычных зняволеных.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: