Беларусы Чэхіі святкавалі Дзень Волі ў незвычайным фармаце

Дзень Волі ў гэтым годзе беларусы Чэхіі праводзілі крыху ў незвычайным фармаце. Жорсткія абмежаваньні, уведзеныя ўладамі па барацьбе з каронавірусам: абавязковае нашэньне масак, нельга збірацца нават ўдвух, забарона пакідаць раён свайго пражываньня — усё ускладніла святкаваньне.
Сёлета не было  святочных мерапрыемстваў з выступамі, песнямі і музыкай, але традыцыйнае ўшанаванне памяці прэзідэнтаў БНР Пятра Крэчэўскага і Васіля Захаркі ніхто не ў стане забараніць вольным беларусам.

25 сакавіка ўжо ад рана пачалі прыходзіць нашыя зямлякі на Альшанскія могілкі ў Празе. На працягу дня вакол помнікаў  Крэчэўскага, Захаркі і  Міхася Забэйды-Суміцкага можна было пабачыць  нацыянальныя сцягі, бела-чырвоныя кветкі і пачуць як беларусы віншуюць адзін аднаго з Днём Волі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: