Беларусы Філадэльфіі зладзілі акцыю салідарнасці з жыхарамі Беларусі (фота)

У нядзелю, 13 верасня, беларуская дыяспара Філадэлфіі правяла мітынг у падтрымку народа Беларусі.

Фота з фэйсбука Вадзіма Васільева

«Сёння наша салідарнасць важная як ніколі раней. І падтрымка беларусаў замежжа надзвычай неабходная. Трэба, каб увесь свет даведаўся пра тое, што зараз адбываецца ў нашай краіне. І менавіта мы, беларусы замежжа, можам,паспрыяць гэтаму, як ніхто іншы, бо пасольствы і дыпламатычныя місіі гэта не зробяць, і менавіта мы — дзеці сваёй Радзімы», — заяўляюць удзельнікі акцыі.

Яны зазначаюць, што беларусам, якія жывуць ў Амерыцы, важна выказаць сваю салідарнасць і падтрымку ўсім палітычным зняволеным, а таксама людзям, якія цяпер мітынгуюць супраць іх зняволення.

Беларусы Філадэльфіі перакананыя: Лукашэнка павінен адказаць за забойствы і рэпрэсіі, якія ён учыніў супраць сваіх палітычных апанентаў і беларускага народа.

Фота з фэйсбука Вадзіма Васільева
             

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: