Беларусы Германіі: Вы не адны, увесь свет з вамі!

Нам на пошту прыйшоў ліст ад беларусаў Германіі, дзе яны пішуць пра свае акцыі салідарнасці. ПРыводзім ліст амаль цалкам:

«Беларусы Германіі з болем у сэрцы назіраюць за сітуацыяй у Беларусі. У Беларусі ў нас у нас засталася сям'я, сябры, калегі, родныя і блізкія — мы не можам заставацца ўбаку!

Пачынаючы з чэрвеня ў многіх гарадах Германіі беларусы ладзяць мірныя дэманстрацыі ў падтрымку Беларусі. Акцыі закліканыя звярнуць увагу на праблему правоў чалавека ў Беларусі, падтрымліваюць сумленныя і свабодныя выбары і асуджаюць гвалт беларускіх уладаў.

Мы хочам вам расказаць пра нашы акцыі і данесці беларусам, што мы не толькі салідарныя з вамі, але і робім усё магчымае ў Германіі: інфармуем грамадскасць, пішам петыцыі палітыкам і арганізацыям, вядзем супрацоўніцтва з бальніцамі з нагоды магчымасці лячэння пацярпелых ад рэпрэсій... мы перажываем разам з вамі! Да нас штодня звяртаюцца мясцовыя СМІ, Беларусь стала важнай часткай нямецкай медыйнай прасторы.

На Патсдамскай плошчы ў Берліне была распісана частка Берлінскай сцяны ў падтрымку Беларусі, у Франкфурце быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг з акна мэрыі, па ўсёй Германіі арганізоўваліся жаночыя маршы. Толькі за тыдзень пасля выбараў 9 жніўня было арганізавана звыш 30 стыхійных дэманстрацый у гарадах Германіі. У Берліне пачынаючы з 9 жніўня акцыі салідарнасці праходзяць штодня і ў іх бяруць удзел да 400 чалавек.

Вы не адны, увесь свет з вамі!»

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: