Беларусы хочуць блакаваць мяжу паміж Польшчай і Беларуссю

Так яны заклікаюць ЕС хутчэй увесці эфектыўныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.
Беларусы хочуць блакаваць мяжу паміж Польшчай і Беларуссю: так яны заклікаюць ЕС хутчэй увесці эфектыўныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Калі: пачынаючы з 14:00 5 чэрвеня і да 12 чэрвеня
Дзе: Польшча, пункт пропуску Баброўнікі-Бераставіца

Ужо ў гэтую суботу, 5 чэрвеня, дэмакратычныя сілы Беларусі і беларуская дыяспара Польшчы прыедзе на польска-беларускую мяжу, каб заклікаць Еўрапейскі саюз хутчэй ўвесці рашучыя і эфектыўныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Таксама ўдзельнікі будуць патрабаваць адкрыцця межаў нелегітымнай беларускай уладай.

Першыя тры дні на мяжы ўдзельнікі плануюць праводзіць мітынгі і расказваць праязджаючым пра сітуацыю ў Беларусі. Калі за гэты час не будуць прыняты абяцаныя Еўропай маштабныя санкцыі, то беларусы на некалькі дзён заблакуюць дарогу да пункта пропуску Баброўнікі-Бераставіца.

 На месцы будзе арганізавана прэс-канферэнцыя аднаго з лідараў дэмакратычных сіл Беларусі Паўла Латушкі.

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: