Беларусы Крыма просяць аб запуску цягнікоў на Мінск

Беларуская абшчына Крыма рыхтуе зварот да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб аднаўленні авіяцыйных і чыгуначных зносін паміж паўвостравам і Мінскам.
Сімферопаль

Сімферопаль

Пра гэта заявіў РІА-Навіны кіраўнік абшчыны, член грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы Раман Чагрынец, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

— Мы даўно і паслядоўна гаворым пра тое, што павінна быць прамое спалучэнне з Беларуссю. Мы выступалі і будзем выступаць за прамыя авіязносіны нашых рэгіёнаў, ну а цяпер, з рухам цягнікоў па мосце праз Керчанскі праліў, натуральна, вельмі хочам і запуску прамых чыгуначных зносін, — сказаў Чагрынец.

Па словах кіраўніка беларускай суполкі, Крым чакае першы міжнародны цягнік.

— І я ўпэўнены, што гэта павінен быць рэйс Мінск - Сімферопаль, — рэзюмаваў Чагрынец,

Нагадаем, рух цягнікоў па чыгуначнай часткі Крымскага моста быў адкрыты прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 23 снежня 2019 года. Аўтамабільная частка моста праз Керчанскі праліў функцыянуе з траўня 2018 года.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: