Беларусы могуць наведваць Украіну без каранціна і ПЦР-тэста

З 1 жніўня ва Украіне пачала дзейнічаць новая класіфікацыя краін «зялёнай» і «чырвонай» зон, якая вызначае неабходнасць самаізаляцыі або здачы тэсту. Пра гэта паведамляюць украінскія СМІ.
З гэтага часу ў «чырвоны спіс» Украіна ўключае дзяржавы, дзе колькасць новых выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва за апошнія 14 дзён перавышае аналагічны паказчык ва Украіне. Ці ж калі прырост колькасці інфікаваных у іх за апошнія 14 дзён перавышае аналагічны за мінулыя 14 дзён на 30%. Раней Украіна прымала пад увагу колькасць актыўных хворых з каронавірусам на 100 тысяч насельніцтва.

Улічваючы новае размеркаванне, Міністэрства аховы здароўя Украіны ў суботу раніцай апублікавала абноўлены спіс дзяржаў «зялёнай» і «чырвонай» зоны.

У краіны «зялёнай» зоны ўвайшла і Беларусь. Ёй кампанію склалі такія дзяржавы як Швецыя, Партугалія, Харватыя, Вялікабрытанія, Турцыя, Славенія, Егіпет, Італія і іншыя.

У «чырвоную зону» ўвайшлі Кітай, Венгрыя, Грузія, Германія, Чэхія, Балгарыя, Албанія, Чарнагорыя, Польшча, Францыя, Расія і іншыя.

Поўны спіс даступны па спасылцы.

Як паведаміў галоўны санітарны ўрач Украіны Віктар Ляшко, згодна з новымі правіламі з 1 жніўня людзі, якія прыязджаюць з краіны «зялёнай зоны», павінны мець поліс медыцынскага страхавання і без самаізаляцыі і без правядзення тэстаў праходзяць на тэрыторыю Украіны, паведамляе агенцтва УНІАН.

Украінцы і замежнікі, якія вандруюць з краін «чырвонай зоны», павінны мець поліс медыцынскага страхавання, а таксама абавязаны або пайсці на 14 дзён у ізаляцыі, або на працягу сутак здаць ПЦР-тэст, або прыехаць на тэрыторыю Украіны ўжо з гатовымі вынікамі тэставання, зробленага не пазней чым за 48 гадзін да моманту перасячэння мяжы.

Міністэрства аховы здароўя Украіны будзе абнаўляць спіс краін са значным узроўнем распаўсюджвання COVID-19 кожныя 7 дзён.

1 жніўня Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што колькасць тых, хто заразіўся каронавірусам ў Беларусі наблізілася да 68 тысяч чалавек. Прырост за суткі — 138 новых інфіцыраваных. Пры гэтым ачунялі і выпісаныя 62 686 пацыента, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 563 пацыентаў (плюс чатыры за апошнія суткі).

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: