Беларусы Нью-Ёрка правялі мітынг супраць расійскай падтрымкі рэжыма Лукашэнкі (фота)

Напярэдадні сустрэчы Джо Байдэна і Уладзіміра Пуціна ў Манхэтане прайшла акцыя беларускай дыяспары супраць падтрымкі расійскімі ўладамі рэжыма Аляксандра Лкашэнкі.
АКцыя прайшла каля будынку Расійскага Кансуляту ў Манхэтане (Нью Ёрк), яна была арганізавана і праведзена па ініцыятыве Беларуска-Амерыканскага Задзіночаньня (BAZA).

На мітынгу быў агучаны зварот да Генеральнага Консула Расійскай Федэрацыі ў Нью-Ёрку з заклікам спыніць падтрымку дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі. Мітынг праведзены як яшчэ адно папярэджаньне дэмакратыям свету, што пуцінская Расея — гэта «спонсар міжнароднага тэрарызму і санкцыі ў адносінах да Расіі павінны быць больш жорсткімі».

Джо Байден, як адзначаюць удзельнікі мітынга, напярэдадні сустрэчы ў Жэневе з Уладімірам Пуціным павінен аб гэтым памятаць.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: