Беларусы Санкт-Пецярбурга падарылі коміку Славу Камісаранку канцэртнае пасведчанне свабоднага беларуса

Комік падзякаваў за пасведчанне ў сацсетках.
Камісаранка  з 2008-га года  жыве ў Расіі, прыязджае да сваякоў у Беларусь пару разоў на год. Пры гэтым комік часта жартуе пра сваю краіну. Так у шоў «Што было далей?» ён упершыню назваў Лукашэнку «ЧЫК-чырыкам», высмейваючы яго выхад да АМАПу з аўтаматам.


Гэты выпуск сабраў больш за 16 мільёнаў праглядаў. Верагодна, сярод гледачоў былі і супрацоўнікі ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама. Пасля яны анулявалі гастрольнае пасведчанне Камісаранкі. Цяпер Слава не можа выступаць у Беларусі. Уласна, таму беларусы і падарылі яму такое пасведчанне.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: