Беларусы ў Маямі падтрымалі беларускія акцыі салідарнасці

Акцыю падтрымкі арганізавала Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне (БАЗА).
У суботу, 20 чэрвеня беларусы выйшлі на мітынг у падтрымку землякоў, якія самааддана кожны дзень здзяйсняюць подзвіг.

«Усе, хто выходзяць на вуліцы, на плошчы — ведайце, вамі ганарацца беларусы з усяго свету. Гэта наша краіна! Нас 97% — Лукашэнка, сыдзі з мiрам!» — заклікалі арганізатары акцыі.

У завяршэнні мітынгу ўдзельнікі Беларуска-Амерыканскага Задзіночання (БАЗА) падпісалі ліст з патрабаваннем спыніць крымінальныя пераследы апанентаў Лукашэнкі і неадкладна выпусціць усіх палітычных зняволеных з-пад варты.
Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: