Беларусы ў замежжы ладзяць масавыя акцыі салідарнасці

Акцыі салідарнасці з затрыманымі кандыдатамі на прэзідэнства прайшлі ў Тэль-Авіве і Варшаве.
news.ru.co.il

news.ru.co.il

20 чэрвеня ў прызнанай ЕС сталіцы Ізраіля прайшла акцыя салідарнасці з затрыманымі беларускімі прэтэндэнтамі ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта.

news.ru.co.il.ru

news.ru.co.il.ru

Як паведамляе выданне News.ru.co.il, выразіць сваю грамадзянскую пазіцыю прыйшлі былыя і цяперашнія
грамадзяне Беларусі. Удзельнікі прынеслі з сабою новы сімвал беларускай апазіцыі – тапачкі і скандавалі “Стоп, таракан” і “Жыве Беларусь”. Падобныя акцыі прайшлі ўчора па ўсім гарадам Беларусі».

Нагадаем, што мітынгі па ўсёй Беларусі нясуць стыхійны характар і не былі анансаваныя палітыкамі. Можна меркаваць, што пад “апазіцыю” цяпер можа ўпісацца ўвесь беларускі народ, які ў інтэрнэт-апытанках на толькі 3% падтрымлівае цяперашняга кіраўніка Беларусі.

Шматтысячным мітынгам пікетавалі амбасаду Беларусі ў Варшаве.

На ўскрайку Варшавы, дзе месціцца беларуская амбасада ў Польшчы, шматтысячны натоўп людзей пратэставаў супраць затрыманняў актывістаў. Паводле падлікаў саміх пікетоўцаў, акцыя налічвала як мінімум тысячу чалавек.

Пікетаванне амбасады РБ у Польшчы

Пікетаванне амбасады РБ у Польшчы

Акцыя была скіраваная ў падтрымку затрыманых Паўла Севярынца, Віктара Бабарыкі ды сябраў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.

«Свабоду!» – тысячы пікетоўцаў скандуюць пад Амбасадай Беларусі. Відэа Вітаўта Сіўчыка.

Акцыю падтрымаў і Нафіс Кашапаў, намеснік прэм’ер-міністра кіраўніцтва незалежнага Татарстана ў выгнанні, рух «Свабодны Ідэн-Урал». Урад незалежнага Татарстана патрабуе адстаўкі кіраўніка Беларусі, што запісана на іх сайце. Удзелам у пікеце Нафіс выказвае салідарнасць з затрыманымі прэтэндэнтамі  ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта.

tatar-toz.blogspot.com

tatar-toz.blogspot.com

Заўважым, што гэта ўжо другая вялікая акцыя ў падтрымку прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Беларусі за апошні час у Варшаве. Пікетоўцы заклікаюць і надалей працягваць акцыі такога маштаба.

tatar-toz.blogspot.com

tatar-toz.blogspot.com


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: