Беларусы ў ЗША аднавілі помнік беларускім змагарам

Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку актывіст Вадзім Васільеў.
20 ліпеня ў ЗША, штат Нью-Джэрсі, мястэчка Саўт-Рывер, былі скончаны працы па аднаўленню помніка змагарам за вольную Беларусь. Прадстаўнік беларускай дыяспары ў ЗША Вадзім Васільеў падзяліўся на сваёй старонцы ў Фэйсбуку добрай навіной і фотаздымкамі помніка.


Помнік быў усталяваны ў 1974 годзе. З таго моманту ён моцна састарэў, а бела-чырвона-белыя фарбы аблупіліся.
Беларусы з’явіліся ў Саўт-Рыверы яшчэ напрыканцы ХІХ стагоддзя. У 1950-я гады мястэчка стала адным з цэнтрам беларускай паваеннай эміграцыі. Тут існавалі беларускі праваслаўны прыход, царква, культурны цэнтр, шэраг грамадскіх і сацыяльных арганізацыяў, выдаваліся газеты і часопісы.

Паводле facebook.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!