Беларусы Варшавы займелі свой сцяг

Беларусы Варшавы займелі ўласны сцяг – спалучэнне Пагоні і Сырэнкі (герб і сімвал Варшавы) на тле бел-чырвона-белага сцяга. Спалучэнне выглядае надзвычай арганічна. Аўтары – выхадзец з Беларусі Ян Рэвуцкі і Караліна Алкемадэ.


Варшаўская сырэнка (аналаг русалкі) – сімвал Варшавы, уяўляе сабой жанчыну з рыбіным хвастом, з якім яе сталі адлюстроўваць з 1622 года і па гэты дзень. У левай руцэ сірэна трымае круглы шчыт, а ў правай кароткі меч. Па легендзе сырэнка лічыцца заступніцай Варшавы.


Дарэчы, на беразе Варшавы стаіць фантан са скульптурай сырэнкі, у якасці мадэлі да якой выступіла ўраджэнка Мінскай губерніі Крыстына Крахельска (1914–1944), харцэрка (скаўтка), даследчыца беларускага фальклору, польская паэтэса і ўдзельніца Варшаўскага паўстання.
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: