Беларусы замежжа стаяць у чэргах на выбарчыя ўчасткі

44 выбарчыя ўчасткі адкрыты ў 36 дзяржавах для беларусаў, якія пражываюць за мяжой. Як паведамляюць нашы чытачы, ужо з раніцы да многіх з іх выстраіліся чэргі.
Афіцыйна за межамі Беларусі зафіксаваныя 5319 выбаршчыкаў. На базе пасольстваў і консульстваў створана 44 выбарчыя камісіі (поўны спіс з адрасамі можна паглядзець ТУТ).

Больш за ўсё участкаў на тэрыторыі Польшчы і Расіі — па тры ў кожнай краіне. У Польшчы аддаць свой голас можна ў Варшаве, Беластоку і Бяла-Падлясцы. У Расіі ўчасткі арганізаваны ў Маскве, Калінінградзе і Санкт-Пецярбургу. Па два ўчасткі створана ў ЗША, Германіі, Турцыі і Латвіі.

Чарга ля беларускай амбасады ў Варшаве.


У Кіеве, да пачатку работы ўчастка, у чарзе стаялі не менш за 30 чалавек.


У расійскай сталіцы таксама чарга з жадаючых прагаласаваць беларусаў.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: