Беларусы ЗША правялі мітынг да Дня Волі

У гонар Дня Волі беларусы ЗША 23 сакавіка правялі мітынг ля беларускага кансуляту ў нью-ёркскім Манхэтане, паведамляе Радыё Свабода.
Мітынг арганізавалі: Беларуска-амерыканская асацыяцыя (BAZA) і Беларуска-Амерыканскае Згуртаванне «Пагоня».​

Удзельнікі акцыі выказалі:
- падзяку ўраду БНР, які «захоўвае І ўвасабляе ідэалы беларускай незалежнай дэмакратычнай дзяржавы»;
- салідарнасць зь беларускімі палітыкамі, СМІ, актывістамі i грамадзянамі, якія змагаюцца за дэмакратыю ў Беларусі.

Радыё Свабода

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!