Беларусы ЗША выступаюць за свабоду сходаў

Беларуска-Амерыканскае Аб'яднанне (БАЗА) звярнулася да амерыканскіх уладаў з крытыкай прапанаваных змяненняў у правілы па рэгуляванні пратэстных акцый у раёне Белага дома.
БАЗА была зарэгістраваная ў адпаведнасці з заканадаўствам штата Нью-Ёрк ў 1949 годзе і аказвае садзейнічанне разуменню беларускай гісторыі і культуры ў ЗША, а таксама абароне правоў чалавека і дэмакратыі на радзіме продкаў яе заснавальнікаў. Гэта найстарэйшая з цяпер дзеючых беларускіх арганізацый ЗША.

«Мы прызнаем, што ўлады павінны збалансавана падыходзіць да праблем бяспекі ў межах выканання найважнейшых канстытуцыйных правоў, якія дапускаюць негвалтоўны пратэст. Аднак прапанаваныя змены будуць празмерна абмежавальнымі і непазбежна будуць парушаць базавыя правы чалавека, такія як права на свабоду слова і сходаў. Гэта асабліва балюча для нас — тых, хто прасочвае свае карані з Беларусі, краіны, якую часта называюць "апошняй дыктатурай у Еўропе". Свабода самавыяўлення там заўсёды была моцна абмежаваная, і мы былі асабліва занепакоеныя, бачачы паслядоўныя далейшыя ўварвання беларускіх уладаў у вобласць гэтых правоў у апошнія дваццаць гадоў», — гаворыцца ў заяве БАЗА.


Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-16 10:46:28
Гэта панты. З Бацькаўшчыны вы гэтага не ўбачыце і не зразумееце, але Зварот - гэта б-ч-б панты.

Увогуле, каб вы ведалі тутэйшыя, БАЗА - бел-чырвона-белая арганізацыя для бел-чырвона-белых беларусаў. Кропка.