Бельгія. Усе на вёску!

Бельгійскае выданне Politico прааналізавала наступствы рэжыму каранціну ў буйных гарадах і зрабіла выснову: каронавірус цалкам зменіць трэнд, калі людзі намагаліся перабрацца з вёскі ў горад.

Як высвятляецца, жыхары гарадоў псіхалагічна вельмі кепска пераносяць рэжым самаізаляцыі. Абмежаваныя ў маленькіх кватэрах, яны пачынаюць пакутаваць на псіхічныя хваробы. 

Між тым, правінцыялы і тыя, каго эпідэмія заспела на вёсцы, пераносяць абмежаванні значна лягчэй. Маючы прысядзібную гаспадарку, заўжды можа заняць сябе нейкай працай. Акрамя таго, паліцэйскі кантроль над сялянамі, па зразумелых прычынах, значна меншы. Нарэшце, вёска сама па сабе ізаляваная ад вонкавага свету, і шанец вірусу трапіць сюды не такі высокі, як у метраполіях. 

З улікам гэтага, а таксама пагрозы новай эпідэміі, можна чакаць хуткага патоку гараджан на вёску. Дарэчы, пачатак гэтага можна назіраць ужо цяпер. Пасля таго, як Макрон абвясціў у Францыі каранцін, тры мільёны рэзідэнтаў буйных французскіх гарадоў імкліва збеглі ў правінцыю.

Паводле бельгійскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: