Берлін супраць выхаду Германіі з «Паўночнага патоку–2»

Берлін лічыць найлепшым захаваць транзіт газу праз Украіну пасля завяршэння будаўніцтва газаправода. Выхад ФРГ з праекта справакуе адмову ад гэтага палітычнага патрабавання, заявіў Хайка Мас.

Хайка Мас

Выхад Германіі з будаўніцтва газаправода "Паўночны паток–2" не спыніць праект, але нанясе шкоду Украіне. Пра гэта міністр замежных спраў ФРГ Хайка Мас (Heiko Maas) заявіў у панядзелак, 3 снежня.

Берлін выступае за захаванне газавага транзіту праз Украіну пасля завяршэння будаўніцтва "Паўночнага патоку–2". Выхад з праекта "азначаў бы адмову ад гэтага палітычнага патрабавання", падкрэсліў Мас. Аплата за транзіт газу складае чвэрць даходаў украінскага дзяржбюджэту, заявіў раней упаўнаважаны ўрада ФРГ па міжграмадскаму супрацоўніцтву з Расіяй Дзірк Візэ (Dirk Wiese).

Асноўная пазіцыя Берліна па "Паўночным патоку–2" "не змянілася", заявіў у гэты ж дзень афіцыйны прадстаўнік урада Германіі Штэфан Зайберт (Steffen Seibert). Ён назваў газаправод "прадпрымальніцкім праектам палітычнага маштабу". Берліну важна ведаць, як захаваць транзітную ролю Украіны ў будучыні, адзначыў Зайберт.

 

Еўрапарламент — за адмену газаправода

1 снежня Еўрапарламент заклікаў спыніць будаўніцтва "Паўночнага патоку–2". Гэты праект "ўзмацняе залежнасць Еўрасаюза ад паставак расійскага газу, пагражае ўнутранаму рынку ЕС, а таксама ідзе насуперак энергетычнай палітыцы ЕС", гаворыцца ў праекце дакладу пра стан адносін з Расіяй.

Газаправод, будаўніцтва якога ажыццяўляецца шэрагам расійскіх і еўрапейскіх кампаній, павінен быць пракладзены па Балтыйскім моры паралельна з ужо існуючым "Паўночным патокам". Работы плануецца завяршыць у 2019 годзе.

 Паводле www.dw.com


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!