Беспрэцэдэнтныя пратэсты супраць дыктатуры ў Казахстане: МУС паведаміла пра 4000 затрыманых

За пяць дзён мітынгаў у Казахстане паліцэйскія затрымалі каля 4 тысяч чалавек. Пра гэта журналістам заявіў кіраўнік МУС краіны Ерлан Тургумбаеў, перадае Наша Ніва са спасылкай на Tengrinews.
Мітынгі праходзілі з 9 па 13 чэрвеня. Паводле яго слоў, 3 тыс. затрыманых былі «запратакаліраваныя і вызваленыя». Яшчэ 677 чалавек прыцягнулі да адміністрацыйнага арышту, а 305 — да адміністрацыйных штрафаў.

Тургумбаеў адзначыў, што паліцыі далі каманду не ўжываць для стрымання беспарадкаў спецсродкі — дубінкі і газавыя балоны. «Ужывалася толькі фізічная сіла, каб лакалізаваць дадзеныя канфлікты», — сказаў ён.

У прэс-службе ведамства таксама паведамілі, што ў ходзе пратэстаў каля 300 паліцэйскіх атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, перадае NUR.kz. Па звестках ведамства, пецярым супрацоўнікам спатрэбілася медыцынская дапамога. «Усе цялесныя пашкоджанні наносіліся палкамі, камянямі і арматурай, якія выкарыстоўвалі гэтыя грамадзяне, што дэстабілізавалі абстаноўку», — заявіў Тургумбаеў.

Несанкцыянаваныя мітынгі прайшлі ў гарадах Нур-Султан і Алматы. 9 чэрвеня былі затрыманыя каля 500 чалавек. Яны пратэставалі супраць недэмакратычных выбараў з загадзя перадвызначаным вынікам.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: