Бі-бі-сі могуць аштрафаваць за прадузятае асвятленне Brexit

Брытанская тэле- і радыёвяшчальная карпарацыя Бі-бі-сі будзе аштрафаваная і падвергнецца санкцыям, калі не спыніць прадузята асвятляць падзеі, звязаныя з Brexit (выхадам Вялікабрытаніі з ЕС). З такім папярэджаннем выступіў былы міністр культуры Злучанага Каралеўства, дэпутат парламента ад кіруючай Кансэрватыўнай партыі Джон Уіцінгдэйл.
© Carl Court/Getty Images

© Carl Court/Getty Images

«У мяне склалася ўражанне, што Бі-бі-сі ўвесь час шукае негатыў і падкрэслівае праблемы, якія ўзнікаюць у сувязі з Brexit», — цытуе яго газета The Daily Telegraph. Гэта пацвярджаецца, па словах Уіцінгдэйла, параўнальным аналізам таго, колькі часу ў эфіры прадастаўляецца людзям, якія размаўляюць пра цяжкасці і рызыкі выхаду каралеўства з ЕС, і тым, хто прадстаўляе больш пазітыўную карціну.

Былы міністр, па дадзеных газеты, распрацаваў новую хартыю, якая замацоўвае абавязак карпарацыі быць бесстаронняй да асвятлення падзей.

Уіцінгдэйл папярэдзіў, што калі падобны негатыўны падыход карпарацыі да асвятлення падзеі захаваецца, то дэпутаты звернуцца са скаргай да брытанскага медыярэгулятара Ofcom (Office of Communications). Гэты рэглюючы орган можа ўводзіць санкцыі, прымусовыя меры, у тым ліку і якія датычацца ўнясення паправак у эфірнае вяшчанне, накладаць штрафы ў памеры да 250 тыс. фунтаў стэрлінгаў ($ 310 тыс.).

Падобнае папярэджанне, як нагадвае выданне, прагучала пасля пасля звароту больш за 70 дэпутатаў брытанскага парламента да кіраўніцтва тэле- і радыёвяшчальнай карпарацыі. Аўтары паслання абвінавацілі Бі-бі-сі ў маляванні брытанцаў у якасці «ксенафобскай» нацыі, якая шкадуе, што прагаласавала за выхад з ЕС.

На думку парламентарыяў, карпарацыі не ўдалося «адысці ад рыторыкі песімізму», характэрнага для перыяду, які папярэднічаў рэферэндуму (23 чэрвеня 2016 году), і прыняць «эканамічна пазітыўныя навіны», якія заснаваныя на дадзеных, прадэманстраваных Вялікабрытаніяй пасля плебісцыту.

Генеральны дырэктар карпарацыі Тоні Хол у зваротным лісце дэпутатам заявіў, што Бі-бі-сі «не павінна падвяргацца палітычнаму ціску». «Бесстароннасць заўсёды была нашым краевугольным каменем, — адзначыў ён. — Гэтым мы кіруемся і сёння».

«Мы не прымаем тое, што адбываецца як належнае на веру і робім усё магчымае, каб забяспечыць баланс у нашым вяшчанні, і разглядаем усе пытанні з самых розных пунктаў гледжання», — падкрэсліў Хол. Менавіта такі падыход, на думку генеральнага дырэктара, з'яўляецца адной з прычын таго, што «грамадскасць давярае Бі-бі-сі больш, чым любой іншай крыніцы навінаў».


Паводле tass.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!