Біл Гейтс разводзіцца пасля 27 гадоў шлюбу

Заснавальнік амерыканскай карпарацыі «Microsoft» Біл Гейтс і яго жонка Мелінда вырашылі развесціся. Пра сваё рашэнне пара паведаміла праз сацыяльныя сеткі.


«Пасля працяглых разважанняў і вялікай працы над нашымі адносінамі мы прынялі рашэнне скасаваць шлюб», — гаворыцца ў заяве, апублікаванай у Гейтса ў Twitter.

Муж і жонка паведамілі, што не бачаць перспектыў далейшага росту «ў якасці пары». Але пры гэтым яны будуць разам працаваць у дабрачынным фондзе. Фонд Гейтсаў займаецца барацьбой з небяспечнымі хваробамі ў краінах, якія развіваюцца, а таксама падтрымлівае праграмы ў сферы аховы здароўя і адукацыі ў ЗША.

Пара пражыла ў шлюбе 27 гадоў. У іх трое дзяцей.

«За 27 гадоў мы выгадавалі траіх цудоўных дзяцей і стварылі фонд, які дапамагае людзям па ўсім свеце, каб жыць здаровым і прадуктыўным жыццём», — гаворыцца ў сумеснай заяве.

Фінансавы бок разводу Гейтс з жонкай не раскрываюць. Варта адзначыць, што заснавальнік «Microsoft» у цяперашні час займае чацвёртае месца ў спісе найбагацейшых людзей свету па версіі часопіса «Forbes» ($130,5 млрд.). Мелінда Гейтс у 2020 годзе па версіі «Forbes» займала пятае месца ў спісе самых уплывовых жанчын свету.

Паводле «Еўрарадыё».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: