«Білі і крычалі, што прыйшоў рускі мір»

Навуковец-рэлігіязнаўца Ігар Казлоўскі, якога ў снежні вызвалілі з палону баевікоў, распавёў пра катаванні і збіццё, якім яго падвяргалі ў турме.

Ігар Казлоўскі патлумачыў, што акупанты сцвярджалі, нібыта ў ягоным доме знайшлі дзве гранаты. Хацелі, каб Казлоўскі прызнаўся ў тым, за боепрыпасы належалі яму.

«У асноўным гэта было збіванні, білі нейкім прадметам, я не бачыў чым, у мяне быў мех на галаве. Гэта цягнулася некалькі гадзін. Круцілі «рускую рулетку», прыстаўлялі да скроні пісталет, спускалі курок», — распавёў навуковец.

Ён дадаў, што падчас збіцця амаль губляў прытомнасць:

«Паколькі я не мог бачыць, я слухаў. Слухаў свой боль, як закіпала кроў, таму што ідзе вялікая канцэнтрацыя на сэрца. Сэрца пачынала біцца з перабоямі. Гэта было на мяжы. Яны крычалі: «гэта рускі мір прыйшоў», «рускі мір б’е цябе», — адзначыў Ігар Казлоўскі.


Таксама ён распавёў, як трапіў у палон. Паводле Ігара Казлоўскага, у той дзень ён быў дома з сынам-інвалідам.

«Мяне затрымалі каля другой гадзіны дня, калі я выйшаў плаціць за камуналку і вынесці смецце. Там стаяла машына МДБ (Міністэрства дзяржаўнай бяспекі ДНР). Яны падышлі, запыталі дакументы, сказалі, што «вас запрашаюць на размову літаральна на 20 хвілін». Гэтыя «20 хвілін» расцягнуліся на два гады. Я доўга не ведаў, у якім стане сын, мне не казалі пра яго, хутчэй за ўсё, спецыяльна, дадатковы псіхалагічны ціск», — заўважыў навуковец.

Ігар Казлоўскі разам з 73 украінцамі быў вызвалены з палону баевікоў 27 снежня.

 belsat.eu


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць