Білінгвы зноў апынуліся больш дакладнымі за моналінгваў

Лінгвісты выявілі, што людзі, якія з'яўляюцца носьбітамі дзвюх моў, таксама з'яўляюцца носьбітамі дзвюх розных мадэляў успрымання часу.
Пераключэнне паміж рознымі мадэлямі дазваляе ім паменшыць колькасць памылак у ацэнцы працягласці падзей.

Лінгвісты-універсалісты сцвярджаюць, што такія абстрактныя канцэпцыі як час, успрымаюцца ўсімі людзьмі аднолькава. Наадварот, лінгвісты, якія прытрымліваюцца гіпотэзы лінгвістычнай адноснасці, лічаць, што тыя, хто размаўляе на розных мовах уяўляе і ацэньвае працягласць часу па-рознаму.

Двухмоўныя людзі хутка і часта несвядома пераходзяць з адной мовы на іншую. Лінгвісты называюць гэтую з'ява пераключэннем кода. Каб даказаць існаванне адрозненняў ва ўспрыманні часу людзьмі, якія валодаюць рознымі мовамі, прафесары лінгвістыкі Панос Атанасопулас (Panos Athanasopoulos) з ланкастэрскага ўніверсітэта і Эмануэль Білунд (Emanuel Bylund) з Універсітэта Стакгольма праверылі, ці адрозніваюцца мадэлі ўспрымання часу ў людзей, якія будуць размаўляць на розных мовах, і ці змяняецца гэтая мадэль у іх галаве гэтак жа, як мова.

Для свайго эксперыменту даследчыкі абралі шведскую і іспанскую — дзве мовы у якіх катэгорыі часу апісваюцца па розных мадэлях. У шведскай часовыя прамежкі апісваюцца як адлегласць: доўгі ці кароткі, а ў іспанскай як аб'ём: вялікі ці маленькі. Да ўдзелу ў эксперыменце навукоўцы запрасілі 40 дарослых носьбітаў іспанскай, 40 дарослых носьбітаў шведскай і 72 дарослых носьбітаў і шведскай і іспанскай адначасова.

Каб выявіць ці існуюць адрозненні ва ўспрыманні, навукоўцы праверылі, ці аднолькава паспяхова носьбіты розных моваў могуць ігнараваць прасторавую інфармацыю пры ацэнцы працягласці часовага перыяду.

Падчас першага блока эксперыментаў монолингвам па чарзе паказвалі некалькі экранаў. На кожным з іх альбо злева направа падаўжалася лінія, альбо знізу ўверх запаўнялася пасудзіна. Як толькі відэа сканчалася, яна знікала з экранаў, і добраахвотнікаў прасілі назваць альбо даўжыню або аб'ём, альбо час, на працягу якога працягвалася дзеянне.

Ацаніўшы дакладнасць вызначэння часу кожным з добраахвотнікаў, навукоўцы ўбачылі, што іспанцы менш дакладна ацэньвалі час, за які запаўняліся кантэйнеры, а шведы час, за які расла лінія. Даследнікі лічаць, што гэта звязана з тым, што ў іспанскай мове час канцэптуалізуецца як аб'ём, і іспанцаў больш збівала неабходнасць ацэньваць і аб'ём і час адначасова, а шведаў, наадварот, збівала неабходнасць адначасова сачыць і за часам і за даўжынёй.

У другім эксперыментальным блоку лінгвісты паўтарылі працэдуру са шведамі-іспанамоўнымі білінгвамі. Высветлілася, што білінгвы здзейснілі значна менш памылак, чым моналінгвы. І дакладнасць іх адказаў не залежала ад тыпу відэа на экране. Даследнікі сцвярджаюць, што гэта звязана з тым, што білінгвы валодаюць двума мадэлямі канцэптуалізацыі часу і могуць несвядома пераключаць іх гэтак жа, як і мовы.

Паводле nplus1.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: