Bloomberg: Касмічны трыўмф SpaceX

Гэтая карціна можа аднойчы аказацца знакавай: мігатлівая ракета, памерам з 14-павярховы дом, у тумане агню і дыму, мякка прызямлілася ў пасадачнай зоне 1 на мысе Канаверал, усяго праз некалькі хвілін пасля дастаўкі карыснага грузу ў космас.



Reuters


Пра гэта гаворыцца ў рэдакцыйным артыкуле "Касмічны трыумф SpaceX", апублікаваным на сайце Bloomberg.com.

Плаўная пасадка стала прычынай неверагоднага захаплення ў SpaceX, аэракасмічным стратапе Ілона Маска. І нездарма: паспяховы палёт і вяртанне функцыянальнай ракеты-носьбіта Falcon 9  адна з самых амбіцыйных мэтаў кампаніі. І надзвычайны поспех у панядзелак, пасля трох папярэдніх няўдач, дазваляе выказаць здагадку, што касмічны бізнэс можа быць блізкі да прарыву.

На працягу многіх дзесяцігоддзяў адпраўка чаго-небудзь у космас патрабавала шмат сродкаў і велізарных затрат. Ракеты, як правіла, згараюць пасля дастаўкі свайго карыснага грузу і падаюць у акіян, іх немагчыма выкарыстоўваць паўторна. Маск параўнаў гэты працэс з утылізацыяй самалёта пасля кожнага палёту. Будучыня касмічных палётаў  і цывільных, і камерцыйных  залежыць ад зніжэння кошту гэтых запускаў. І шматразовыя ракеты, паводле ацэнак Маска, могуць паменшыць выдаткі ў 100 разоў.

Гэта можа адкрыць некаторыя цікавыя магчымасці для бізнесу. Паколькі спадарожнікі сталі меншыя і таннейшыя за апошнія некалькі гадоў, кампаніі пачалі выкарыстоўваць іх у розных мэтах, пачынаючы ад сельскай гаспадаркі да страхавання і прагназавання надвор'я. Falcon 9, якая паспяхова прызямлілася, даставіла на арбіту 11 спадарожнікаў для Orbcomm, які выкарыстоўвае іх для міжмашыннай камунікацыі. Маск мяркуе, што калі дастаўка усяго гэтага абсталявання на арбіту стане значна танней, то гэта можа стаць рэвалюцыяй у "эканоміцы космасу".

Але гэта ўсё яшчэ вялікае "калі". У SpaceX наперадзе шмат праблем. Не самая маленькая з іх  прадэманстраваць, што іх ракета  пасля ўсіх стрэсаў і напружанасці з-за запуску і пасадкі  на самай справе можа быць уведзена ў эксплуатацыю. Кампаніі наўрад ці захочуць выкарыстоўваць "ўжываную" ракету для запуску свайго каштоўнага карыснага грузу без якіх-небудзь абнадзейлівых доказаў. І многія ў касмічнай бізнэсе сумняюцца, што гэта магчыма.

Тым не менш, Маск часта абвяргаў меркаванні скептыкаў. І SpaceX паспяхова выкарыстоўвае сілу канкурэнцыі для вырашэння складаных праблем. Цягам больш за дзесяць гадоў кампанія перавярнула аэракасмічную прамысловасць, прымусіла сваіх канкурэнтаў знізіць цэны, разбурыла нядобрасумленную манаполію кампаніі-падрадчыка на запускі нацыянальнай бяспекі, і заахвоціла "паміраючых" калегаў паспрабаваць пабудаваць ўласныя шматразовыя ракеты, пасля амаль дзесяцігоддзі размоў пра іх.

Гэта нават выклікала колкія заўвагі і не зусім сяброўскае суперніцтва паміж Маскам і Джэфам Безасам з Amazon, чый аэракасмічнай стартап здолеў пасадзіць значна меншую субарбітальную ракету ў мінулым месяцы. (У Twitter Безас адзначыў дасягненне свайго праціўніка пасіўна-агрэсіўна.) Не так даўно, ідэя аб канкурэнцыі мільярдэраў у сферы вытворчасці лепшых шматразовых ракет здавалася дзіўнай.

Касмічны бізнес доўгі час быў сферай выключна спакойных урадавых падрадчыкаў. Цяпер ён, нарэшце, пачынае пажынаць плады канкурэнцыі і капіталізму. Перад ім адкрываюцца касмічныя магчымасці.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: