«Боінг» папрасіў прыпыніць палёты ўсіх самалётаў 737 Max

Авіябудаўнічая карпарацыя Boeing заявіла, што «вырашыла рэкамендаваць Федэральнаму ўпраўленню грамадзянскай авіяцыі ЗША часова прыпыніць палёты ўсяго глабальнага флоту 737 MAX з 371 самалёта». Кампанія падтрымлівае адпаведнае рашэнне ўпраўлення, прынятае пасля катастрофы самалёта ў Эфіопіі.
«Бяспека заставалася галоўнай каштоўнасцю для Boeing з тых часоў, як мы пачалі будаваць самалёты, і застанецца ёю назаўсёды. Большага прыярытэту для нашай кампаніі і нашай індустрыі не існуе», — сказаў прэзідэнт кампаніі Дэніс Мюленбург.

Пры гэтым з дадзеных з сайта кампаніі вынікае, што ўсяго яна паставіла 376 самалётаў 737 MAX (пры сукупным аб'ёме заказаў 5012 адзінак).


Паводле nn.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!