Больш за палову брытанцаў не жадаюць бачыць жонку прынца Чарльза Камілу каралевай Велікабрытаніі

Прынц Валійскі Чарльз і яго жонка Каміла застаюцца аднымі з самых непапулярных членаў каралеўскай сям'і, сведчаць дадзеныя апытання, апублікаванага ў газеце "Дэйлі мэйл".



Так, прынц Чарльз і Каміла "не падабаюцца" 30 % і 38 % апытаных брытанцаў, адпаведна.

Акрамя таго, 55 % рэспандэнтаў выступілі супраць таго, каб герцагіня Карнуольская Каміла станавілася каралевай, калі прынц Чарльз атрымае ў спадчыну пасад, адзначае "Дэйлі мэйл".

Толькі 16 % апытаных упэўненыя, што яна будзе "добрай каралевай". 55 % рэспандэнтаў выказалі меркаванне, што лепш з гэтай роляй справілася б прынцэса Уэльская Дыяна.

Пры гэтым 40 % брытанцаў лічаць, што калі прынц Чарльз атрымае прастол, то  павінен будзе ад яго адмовіцца на карысць свайго сына прынца Уільяма.

Тым не менш, як адзначае "Дэйлі мэйл", колькасць людзей, якія не сімпатызуюць Каміле, скарацілася ў параўнанні з 2005 годам, калі незадаволенасць ёй выказвалі 73 % брытанцаў.

Таксама скарацілася колькасць тых, хто вінаваціць Камілу ў разрыве паміж прынцам Чарльзам і прынцэсай Уэльскай Дыянай: галоўным "вінаватым" рэспандэнты назвалі самага прынца Чарльза (39 %).

Самымі папулярнымі членамі каралеўскай сям'і цяпер з'яўляюцца прынцы Уільям і Гары і герцагіня Кембрыджская Кейт Мідлтан: захапленне імі выказалі амаль 80 % апытаных. На чацвёртым месцы апынулася каралева Лізавета Другая (77 %).

"Інтэрфакс"

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: