Больш за 400 пілотаў падалі ў суд на Boeing за ўтойванне дэфектаў 737 MAX

Менавіта ўтойванне недахопаў Boeing 737 MAX прывяло да крушэння самалётаў у Інданэзіі і Эфіопіі, заяўляюць пілоты. Яны патрабуюць ад карпарацыі мільённыя кампенсацыі.

 

Самалёты Boeing 737 MAX

Больш за 400 пілотаў падалі групавы іск у суд супраць Boeing з-за "беспрэцэдэнтнага ўтойвання" кампаніяй "вядомых дэфектаў у канструкцыі" ў самалётах Boeing 737 MAX. Пра гэта ў нядзелю, 23 чэрвеня, паведамляе аўстралійскі ABC News са спасылкай на судовыя дакументы.

Утойванне недахопаў прывяло да крушэння двух самалётаў MAX у Эфіопіі і Інданезіі і да наступнай прыпыненні палётаў гэтай мадэлі па ўсім свеце, указваюць пілоты. Яны, у прыватнасці, крытыкуюць рашэнне Boeing усталяваць аўтаматызаванае праграмнае забеспячэнне — MCAS, што надало самалёту "небяспечныя аэрадынамічныя недахопы пры кіраванні".

Пілоты заяўляюць, што пасля таго, як палёты Boeing 737 MAX былі прыпыненыя, яны панеслі фінансавыя страты і пацярпелі ад псіхічных расстройстваў. Пілоты патрабуюць ад карпарацыі "мільённыя кампенсацыі", дакладную суму ABC News не называе. Іск будзе разгледжаны ў судзе Чыкага 21 кастрычніка.

У выніку крушэння Boeing 737 MAX у кастрычніку 2018 года ў Інданэзіі загінулі 189 чалавек, катастрофа гэтай мадэлі самалёта ў сакавіку 2019 года ў Эфіопіі забрала жыцці 157 чалавек. У кампаніі тады прызналі, што на борце абодвух самалётаў адбыўся збой сістэмы MCAS.

Паводле www.dw.com


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: