Большасць літоўцаў падтрымліваюць жорсткую пазіцыю сваіх уладаў адносна Лукашэнкі

Большая частка жыхароў Літвы ўхваляе рэакцыю літоўскіх уладаў на падзеі ў Беларусі, сведчаць афіцыйныя вынікі апытання, праведзенага па замове інфармацыйнага агенцтва BNS.
Дзень салідарнасці з Беларуссю ў Вільні 20 верася 2020 года

Дзень салідарнасці з Беларуссю ў Вільні 20 верася 2020 года

Апытанне было праведзена кампаніяй Vilmorus. Па даных апытання, 38,5% рэспандэнтаў ухвалілі пазіцыю літоўскіх уладаў. 25% удзельнікаў апытання сказалі, што рэакцыя літоўскіх уладаў у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі занадта жорсткая, 5,8% лічаць, што рэакцыя занадта мяккая. 30,7% не змаглі адказаць на гэтае пытанне.
Па даных даследавання, за жорсткую пазіцыю ў дачыненні да Лукашэнкі часцей выступалі людзі з вялікімі даходамі, горш дзеянні ўладаў ацэньвалі беспрацоўныя і людзі з невялікімі даходамі.

"Калі абагульніць, можна сказаць, што тыя, хто менш задаволеныя ўладай тут, у Літве, не ўхваляюць яе пазіцыю ў дачыненні да Лукашэнкі. Магчыма, гэта нават не звязана з аб'ектыўнай ацэнкай становішча ў Беларусі, хутчэй, гэта выказванне пазіцыі ў дачыненні да ўлады Літвы", — сказаў палітолаг Лаўрынас Ёнавічус.

Паводле яго слоў, Літва разам з Польшчай займае адну з самых жорсткіх пазіцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, і гэта не новая традыцыя.

"Геаграфія, самасвядомасць, каштоўнасная пазіцыя, разуменне бяспекі, гістарычны вопыт — вось найважнейшыя фактары, якія абумаўляюць пазіцыю Літвы", — сказаў Ёнавічус.



Вынікі даследавання

Пытанне: "Ці ўхваляеце вы рэакцыю літоўскіх уладаў на падзеі ў Беларусі?"

Адказы:
ухваляю 38,5%; пазіцыя літоўскіх уладаў у дачыненні да Лукашэнкі занадта жорсткая 25,0%; рэакцыя літоўскіх уладаў у дачыненні да Лукашэнкі занадта мяккая 5,8%; няма меркавання 30,7%.

4-12 верасня ў апытанні ўдзельнічалі 1000 чалавек ва ўзросце 18 гадоў і старэйшыя. Апыталі рэспандэнтаў з 27 гарадоў і 42 вёсак.

delfi.lt


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: