«Брама адчыненая. Прыходзьце!» Зяленскі прыбраў ахову і адкрыў вароты да Адміністрацыі прэзідэнта

З вуліцы Банкавай ў Кіеве, дзе размешчана Адміністрацыя прэзідэнта, на наступны дзень пасля інаўгурацыі Зяленскі прыбраў ахову, а вароты, якія закрывалі праход на тэрыторыю, зараз адкрыты для ўсіх гараджан.
Новы прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сябе ў Twitter запрасіў украінцаў прыходзіць да адміністрацыі і выклаў фатаграфію дзяцей, якія стаяць пад шыльдай «Прэзідэнт Украіны».

Дарэчы, у серыяле «Слуга народа» герой Уладзіміра Зяленскі былы настаўнік Васіль Галабародзька, стаўшы прэзідэнтам, распараджаецца перавезці ўрад, Вярхоўную раду і Адміністрацыю прэзідэнта ў павільён на былой украінскай ВДНХ. Уладзімір Зяленскі падчас перадвыбарнай гонкі таксама не раз заяўляў, што не хоча працаваць на Банкавай і плануе зняць які-небудзь open space каля Кіева, каб скончыць з коркамі ў горадзе.


Нагадаем, 20 траўня ў Кіеве прайшла інаўгурацыя новага прэзідэнта. Падчас звароту да ўкраінцаў Уладзімір Зяленскі паабяцаў спыніць агонь на Данбасе і распусціць Вярхоўную раду.


Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: