Бразілія. Піяр не спрацаваў

Ледзь не першай навіной у Бразіліі на мінулым тыдні стаў гераічны ўчынак Марсэла Тэмер. Першая ледзі выратавала сабаку.

Мішэль і Марсэла Тэмера

Учынак жонкі прэзідэнта Мішэля Тэмера — часова выконваючага абавязкі прэзідэнта — абмяркоўваюць ужо другі тыдзень. Яго другая палова, 34-гадовая Марсэла Тэмер, кінулася ў ваду дзеля выратавання свайго сабакі, калі гуляла разам з сынам у садзе прэзідэнцкай рэзідэнцыі.

Здавалася, што бразільскае грамадства павінна вітаць паводзіны першай лэдзі. Аднак простыя бразільцы паглядзелі на гэтую гісторыю інакш.

Праз тое, што Мішэль Тэмер вельмі непапулярны, усю гісторыю ўспрынялі ў лепшым выпадку іранічна.

Бразільскі інтэрнэт перапоўнены допісамі пра тое, што сабака хацеў здзейсніць суіцыд, паколькі яму сорамна мець такога гаспадара, як Тэмер.

Да крытыкі ўчынку далучыліся нават актывісты руху абароны жывёл. «Што гэта за сабака, які не ўмее плаваць? Чаму гаспадыня не навучыла яго?» — здзіўляюцца яны. Дасталася Марсэле і за тое, што яе муж на 43 гады старэйшы за жонку. Адным словам, піяр не спрацаваў.

Паводле французскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць