Бразілія. Серыялы як зброя грамадскасці

Мыльныя оперы ў Бразіліі, якія тут называюцца «навелы», вельмі часта выклікаюць бурныя грамадскія дыскусіі, і нават часам прыводзяць да вялікіх рэформаў — напрыклад, змянення ўмоваў працы, палітыкі наконт наркотыкаў і гэтак далей.

Такі феномен выклікаў і серыял «Аруанас», які выйшаў на экраны ў жніўні. У цэнтры сюжэту — прыгоды чатырох кабетаў у амазонскай сельве. Усе яны — грамадзянскія актывісткі, якія намагаюцца выратаваць трапічны лес ад лесарубаў, магнатаў і карумпаваных палітыкаў.

За першы месяц серыял паглядзелі прыкладна 23 мільёны чалавек. І, як сцвярджаюць экалагічныя арганізацыі, менавіта «Аруанас» спрыяў цяперашнім пратэстам супраць адміністрацыі прэзідэнта Балсанару, якая скасоўвае законы аб ахове амазонскага лесу. Больш за тое, падаецца, што серыял дасць штуршок цэламу накірунку.

 Поспех «Аруанасу» ўжо выклікаў інтарэс у мясцовых праваабарончых арганізацый і ЛГБТ-ініцыятыў, якія таксама гатовыя інвеставаць у вытворчасць серыялаў.

Паводле амерыканскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: