Бразілія. Забаронена абдымацца!

У адным з маскоўскіх тэатраў знялі з праграмы спектакль «Чыпаліна», пабачыўшы ў ім крамольныя тэмы. Напрыклад, дамок кума Гарбуза можна зразумець як пародыю на расійскую іпатэку, арышт старога Чыпаліна за тое, што наступіў на нагу прынцу Лімону, — намёк на «балотную» або «маскоўскую справу».


Значна далей пайшлі ў Бразіліі, дзе адміністрацыя прэзідэнта Балсанару адкрытым тэкстам забараніла любыя творчыя імпрэзы, што крытыкуюць дзеючую ўладу або лідараў вайсковай дыктатуры, якая панавала ў краіне ў 1969–1982 гадах. 

Пры гэтым словамі справа не абмежавалася. Днямі ў адзін з тэатраў Рыа-дэ-Жанэйра ўварвалася паліцыя, каб перапыніць дзіцячую пастаноўку пра выдуманую краіну, дзе забароненыя абдымкі. Прадстаўнікі ўлады пабачылі ў гэтым тонкую крытыку курсу Жаіра Балсанару. 

Каментуючы інцыдэнт, гарант заявіў: «Мы не збіраемся нікога пераследаваць, але Бразілія змянілася. Гэта не цэнзура. Гэта захаванне хрысціянскіх каштоўнасцяў і выхаванне моладзі ў рэчышчы павагі інстытуту сям’і».

Паводле брытанскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: