Брэксіт ізноў не адбыўся

Парламент Вялікабрытаніі ў чарговы адрынуў пагадненне з Еўрасаюзам аб умовах выхаду. Яго падтрымалі толькі 286 дэпутатаў Палаты абшчын, супраць выступілі 344, піша Еўрарадыё.

"Мы зноў не змаглі прагаласаваць за арганізаваны выхад з Еўрапейскага саюза", — з сумам сказала прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй. Краіне пагражае перспектыва "жорсткага брэкзіту", інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Як вядома, выхад з Вялікабрытаніі з ЕС мусіў адбыцца 29 сакавіка, аднак Лондан здолеў дамовіцца пра перанос даты на 12 красавіка. У выпадку, калі б дэпутаты падтрымалі пагадненне, Вялікабрытанія пакінула б Еўрасаюз 22 траўня. Калі ж пагаднення не будзе, гэта не стане катастрофай, кажуць эксперты, але эканомікі Вялікабрытаніі і ЕС атрымаюць адчувальны ўдар. Невыпадкова адразу пасля няўдалага галасавання ў Лондане старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск заявіў, што збірае на 10 красавіка экстраны саміт ЕС.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!