«Брэксіта» не будзе? Мэй адклала ключавое галасаванне ў парламенце

Брытанскія ўлады перанеслі найважнейшая галасаванне па пытанні выхаду краіны з Еўрасаюза

Фота GETTY IMAGES

На галасаванні, прызначаным на аўторак, чальцы парламента павінны выказаць сваё стаўленне да дамовы, дасягнутай Тэрэзай Мэй і Брусэлем на працягу шматмесячных перамоваў.

Аб адтэрміноўцы галасавання ў панядзелак у парламенце паведаміла прэм'ер Тэрэза Мэй.

Пра тое, што галасаванне, хутчэй за ўсё, будзе перанесена, раней папярэджвалі крыніцы рэдактара аддзела палітыкі ВВС Лоры Кунсберг.


Чаму гэта важна?

Дагавор Мэй стаў вынікам 18 месяцаў перамоваў з Брусэлем па складаных пытаннях, такіх, як свабода перамяшчэння людзей паміж Брытаніяй і кантынентам і цяперашнія межы Брытаніі.

Большасць назіральнікаў лічаць, што дагавор у яго цяперашнім выглядзе не будзе ўхвалены незалежна ад даты галасавання. Дакумент крытыкавалі як еўраскептыкі, так і праціўнікі "брэксіта".

Тым не менш, калі гэта адбудзецца, то шлях да канчатковага выхаду Брытаніі з ЕС, прызначанага на 29 сакавіка, будзе значна прасцейшым. Калі ж дагавор ухвалены не будзе, Брытанію чакае шэсць магчымых варыянтаў развіцця падзей.


Што адбудзецца?

Зацверджаны парламентам у чэрвені закон аб выхадзе з ЕС акрэслівае шэраг правілаў. У выпадку, калі "дагавор Мэй" не будзе ўхвалены парламентарыямі, урад павінен будзе прапанаваць новы план дзеянняў на працягу 21 дня, затым парламент павінен будзе прагаласвать за яго на працягу сямі дзён.

Аднак урад можа дзейнічаць і нашмат хутчэй. Да таго ж заўсёды ёсць верагоднасць, што сітуацыя зменіцца.

Калі парламент не прыме дагавор, магчымыя розныя варыянты развіцця падзей, але найбольш верагодныя шэсць:

  • Выхад без дамовы
  • Новае галасаванне па дамове
  • Новыя перамовы з ЕС
  • Новыя ўсеагульныя выбары
  • Вотум недаверу ўраду
  • Яшчэ адзін рэферэндум


Паводле ВВС



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: