Брытанцы хавалі ад нацыстаў камяні з каралеўскай кароны ў скрынцы печыва

Каштоўныя камяні, якія ўпрыгожваюць брытанскія манархавай кароны, падчас Другой сусветнай вайны былі схаваныя ў скрынцы з-пад печыва ў Віндзарскім замку. Гэтая акалічнасць высветлілася падчас здымак дакументальнага фільма Бі-бі-сі.
Здымак ATLANTIC PRODUCTIONS

Здымак ATLANTIC PRODUCTIONS



Скрынка з печывам і каштоўнымі камянямі была схаваная прама пад патаемным выхадам з замка — па загадзе караля Георга VI, які распарадзіўся не дапусціць таго, каб каралеўскія каштоўнасці трапілі ў рукі нацыстаў.

Пра падрабязнасці гэтага сакрэтнага рашэння, аб якім не ведала нават каралева Лізавета II, стала вядома з лістоў каралеўскага бібліятэкара сэра Оўэна Морсхеда каралеве Марыі, маці Георга VI.

Каралева Лізавета II даведалася аб гэтай гісторыі толькі падчас здымак дакументальнага фільма Бі-бі-сі "Каранацыя" — ад акрэдытаванага пры двары карэспандэнта Алістера Бруса.

Праграме BBC One пра тое, дзе былі схаваныя каштоўнасці, распавёў памочнік наглядчыка каралеўскіх архіваў Олівер Уркхарт Ірвін.

Сярод каштоўных камянёў, схаваных у металічнай скрынцы з-пад печыва, быў і Рубін Чорнага Прынца, які ўпрыгожвае карону Брытанскай імперыі. Скрынка была змешчаная пад таемным абароненым ходам у сцяне.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!