Брытанскія дзеячы культуры заклікалі перанесці «Еўрабачанне» з Ізраіля

Больш за 50 брытанскіх дзеячаў культуры заклікалі перанесці музычны конкурс «Еўрабачанне-2019» з Ізраіля ў іншую краіну праз «сістэматычнае парушэнне правоў палестынцаў», перадае «Радыё Свабода».
Адпаведны ліст у адрас тэлекампаніі Бі-бі-сі, якая займаецца праслухоўваннем канкурсантаў і відэатрансляцыяй мерапрыемства ў Вялікабрытаніі, публікуе газета The Guardian.

Нягледзячы на тое, што месцам правядзення мерапрыемства абраны Тэль-Авіў, а не Ерусалім, гэта не абараняе палестынцаў ад высялення, расстрэлаў і збіванняў з боку ізраільскіх спецслужбаў, адзначаюць аўтары ліста.

Сярод тых, хто падпісаў зварот да Бі-бі-сі — мадэльер Віўен Уэствуд, музыканты Нік Сэймур, Роджэр Уотэрз і Пітэр Габрыэль, актрыса Мірыям Маргуліс.

Бі-бі-сі ў адказ заявіла пра недарэчнасць выкарыстання тэлеканала для вырашэння палітычных пытанняў.

Музычны конкурс «Еўрабачанне-2019» адбудзецца ў траўні ў Тэль-Авіве, пасля перамогі ў конкурсе ў 2018 годзе ізраільскай спявачкі Нэты. Згодна з правіламі, месцам правядзення конкурсу з'яўляецца сталіца краіны, чый прадстаўнік выйграў конкурс у папярэднім годзе.

«Радыё Свабода»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: