Брытанскія навукоўцы прагназуюць рост смяротнасці ад новай мутацыі каронавіруса

Новы варыянт каронавіруса на 56% больш заразны, гаворыцца ў даследаванні Цэнтра матэматычнага мадэлявання інфекцыйных захворванняў у Лондане. Ён знойдзены ў васьмі краінах ЕС.
Новы варыянт каронавіруса, названы VOC 202012/0, на 56 адсоткаў больш заразны, што можа выклікаць павелічэнне смяротнасці, прагназуюць навукоўцы з Вялікабрытаніі. Пра гэта ў ноч на суботу, 26 снежня, паведамляюць розныя СМІ са спасылкай на даследаванне Цэнтра матэматычнага мадэлявання інфекцыйных захворванняў у Лондане.

Як падлічылі брытанскія навукоўцы, падвышаная трансмісіўнасць новага варыянту SARS-CoV-2 можа прывесці да значнага росту захворвання, у сувязі з чым ў 2021 годзе колькасць шпіталізацыі і смерцяў ад COVID-19 будзе вышэй, чым у 2020. У даследаванні CMMID агаворваецца, што навукоўцы "не змаглі знайсці дакладных доказаў таго, што VOC 202012/01 прыводзіць да большай ці меншай ступені цяжкасці захворвання, чым варыянты, што раней існавалі".

На думку навукоўцаў, спыніць распаўсюд новага варыянту каронавіруса не змогуць тыя абмежавальныя меры, што ўведзеныя зараз, "калі толькі не будуць зачыненыя пачатковыя школы, сярэднія школы і універсітэты". Паслабленне мер кантролю можа выклікаць буйныя паўторныя ўспышкі заражэнняў. Для таго, каб узяць пад кантроль сітуацыю, магчыма, "спатрэбіцца значна паскорыць ўкараненне вакцыны".

Напярэдадні, 25 снежня, кіраўнік Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Ханс Клуген паведаміў, што новы варыянт каронавіруса ўжо знойдзены ў васьмі краінах Еўропы.

Паводле яго слоў, у сувязі з гэтым варта ўзмацніць меры сацыяльнага дыстанцыявання, масачны рэжым, а таксама пры зносінах не выходзіць за межы невялікіх, ўстойлівых сацыяльных груп. Клюге дадаў, што новая мутацыя, па ўсёй бачнасці, больш актыўна распаўсюджваецца сярод маладых гуртоў насельніцтва.

Між тым, кіраўнік нямецкай кампаніі BioNTech і галоўны распрацоўшчык адпаведнай вакцыны Угур Шахін распавёў у інтэрв'ю DW, што створаны прэпарат з высокай верагоднасцю будзе эфектыўны і супраць новага варыянту. У выпадку неабходнасці вырабіць новую вакцыну можна прыкладна за шэсць тыдняў.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: